Футбольный манеж. Фото - fc-dnepr.by

Футбольны матч 14-га тура Другой лігі “Днепр” – “СМІаўтатранс”, які меў адбыцца ўвечары 8 жніўня на стадыёне “Спартак” у цэнтры Магілёва, быў перанесены ў футбольны манеж, які знаходзіцца па адрасе вул.Якубоўскага, 15а.

 

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце клуба “Днепр-Магілёў”.

 

Верагодна, улады напярэдадні выбараў не хочуць паўтарэння гісторыі ў Салігорску, калі на матчы “Шахцёр” – “Дынама” (Брэст) стадыён скандаваў “Жыве Беларусь!”:

 

 

Зрэшты, магілёўскім аматарам футбола яшчэ пашанцавала – астатнія футбольныя матчы ў краіне, якія павінны былі адбыцца ў пятніцу і суботу, проста адмянілі.

 

На фота – футбольны манеж. Фота з сайта fc-dnepr.by