Магілёўскім «смяротнікам» прыпынілі выкананне прысуда


ПРАВААБАРОНА / Thursday, June 14th, 2018

Так званых «чорных рыэлтараў» Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога пакуль не расстраляюць.

14 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Праваабаронцам стала вядома, што Вярхоўны суд часова прыпыніў выкананне смяротнага прысуду двум магілёўцам Сямёну Беражному і Ігару Гершанкову. Пра гэта распавялі сваякі асуджаных.

Прыпыненне звязана з разглядам наглядных скаргаў у Вярхоўным судзе.Такім чынам ёсць верагоднасць, што смяротны прысуд «чорным рыэлтарам» заменяць іншым пакараннем.

У ліпені 2017 года суддзя Рыгор Качалаў прысудзіў магілёўцаў Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога да смяротнага пакарання. Яшчэ двое фігурантаў – Таццяна Гершанкова і Барыс Калеснікаў – атрымалі 24 і 22 гады зняволення адпаведна.

Па версіі следства, з 2009 па 2015 год «чорныя рыэлтары» забівалі ўладальнікаў кватэр, каб завалодаць іх нерухомасцю. Было даказана дачыненне ўсёй групоўкі да забойства шасці чалавек. Яшчэ тры чалавекі пазбеглі смерці, паколькі фігурантаў справы змясцілі пад варту. Злачыннай групе залічылі здзяйсненне і падрыхтоўку да здзяйснення забойстваў, выкраданне і падрыхтоўку да выкрадання чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзеж або знішчэнне дакументаў і незаконны абарот наркотыкаў або псіхатропаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *