Лукашэнка пераблытаў прэзерватывы і напальчнікі?


СОЦЫУМ / Wednesday, December 26th, 2018

Здаецца, цяпер праяснілася, чаму на заводзе «Тэхніка сувязі», дзе прэзідэнт зладзіў разнос кіраўніцтву за беспарадак, убачылі кантрацэптывы.

26 снежня. Магілёў-Орша-Барань. Ігар Лазоўскі /photo via president.gov.by


У жніўні 2018 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітам завод «Тэхніка сувязі» ў горадзе Барань ў 70 кіламетрах ад Магілёва. Прыезд атрымаўся гучным – кіраўнік дзяржавы разграміў умовы працы на прадпрыемстве, зрабіўшы асобную заўвагу пра беспарадак на фабрыцы:

Ну да, вы не  планавалі, што я зайду ў ваш «туалет». Вы ператварылі праз паверх гэта памяшканне ў туалет, дзе ніхто ніколі не прыбіраў. Мы калі пайшлі не па маршруце – жанчына кіраўнік заводу!у некаторыя кабінеты тэхналагічных паверхаў, дзе людзі працуюць, зайшлі. Жудасць! Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая наркота, – цытавала словы прэзідэнта дзяржаўнае тэлебачанне.

Многіх у байнэце тады здзівіла, адкуль на «Тэхніцы сувязі» ўзяліся гумовыя сродкі кантрацэпцыі.

Дзякуючы аршанскаму праваабаронцы і грамадскаму актывісту Ігару Казмерчаку сітуацыя трохі праяснілася. У сваім Facebook ён паведаміў, што Лукашэнка пераблытаў прэзерватывы з напальчнікамі, якія рабочыя прадпрыемства выкарыстоўваюць пры працы з кіслотамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *