У магілёўскіх уладаў адсутнічае стратэгія на выпадак снегападу?

Снег прапануюць прыбраць гараджанам праз СМС і вайскоўцам.

На працягу ўсяго дня магілёўцы ў сацыяльных сетках паведамлялі, што ім па СМС прапануюць прыбраць снег у дварах і каля машынамесцаў. Як аўтар падпісаны «Гарвыканкам», пры гэтым ні пэўнага імя чыноўніка, ні назвы службы-ініцыятара у СМС-рассылцы не пазначана.

Паведамленні прыходзілі карыстальнікам усіх беларускіх аператараў – Velcom, МТС і Life. Мяркуючы па ўсім, СМС адпраўляліся ўсім, каму можна. У тым ліку і людзям, якія жывуць у прыватным сектары і ў якіх няма аўто.

Сітуацыя, якая склалася, сведчыць аб адсутнасці выразнай стратэгіі ў камунальнікаў і ўладаў горада на выпадак нечаканага снегападу (адзначым, што “нечаканы” снегапад здарыўся ў сярэдзіне зімы).

Пра гэта таксама кажа выкарыстанне замест камунальных службаў ваеннаслужачых 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады ў цэнтры Магілёва. Як бачна на фота, прадстаўленых на афіцыйным сайце гарвыканкама, людзі ў форме прыбіраюць снег каля падземнага пераходу на рагу плошчы Леніна і праспекта Міру, то бок, на асноўным транспартным перакрыжаванні Магілёва.
Адзначым, што плошча Леніна, якая знаходзіцца ў пяцідзесяці метрах ад месца, дзе прыбіралі вайскоўцы, цалкам ачышчана ад снегу і лёду камунальнымі службамі яшчэ ў ноч пасля снегападу 12 студзеня. Таксама, як і пляцоўка насупраць гарвыканкама.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў