Магілёўскі дэпутат супраць лішніх адтэрміновак і льгот.

У каментары для выдання Office Life парламентарый заявіў, што “колькасць ільготнікаў па прызыву« зашкальвае”.

– Асаблівым форсам стала адкасіць. Прычым для гэтага вельмі часта выкарыстоўваюць і магістратуру, і аспірантуру, – заявіў Ігар Марзалюк.

Марзалюк адзначыў, што ў Беларусі ўсеагульны вайсковы абавязак, а, значыць, аб лішніх адтэрміноўках пара забыць.

Ён таксама заявіў, што для тых, хто хоча вучыцца за мяжой, адтэрміноўка будзе давацца тады, калі дзяржава будзе выдаваць накіраванне.

– Напрыклад, у Маскве можна падрыхтаваць спецыяліста для МЗС па мовах хіндзі і урду,  -перадае словы дэпутата Office Life.

Дэпутат растлумачыў, што астатнім можна паступіць у ВНУ за мяжой. Але потым трэба адслужыць.