12 сакавіка тэлеграм-канал блогера Сцяпана Святлова NEXTA паведаміў пра тое, што кіраўнік медычнай службы Дэпартамента фінансаў і тылу УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Максімаў раптам збег з працоўнага месца і, меркавана, з’ехаў у іншую краіну.

Паводле версіі блогера, у яго кабінеце знайшлі рапарт пра звальненне, ключы ад кабінета і пасведчанне. Мяркуецца, што Максімаў выляцеў у ЗША ці Ізраіль праз Літву. З афіцыйнага сайта структуры інфармацыя пра яго знікла.

Главного «милицейского врача» Могилева, депутата горсовета уличили во внезапном бегстве в другую страну

Апроч кіраўніцтва медычнай службай магілёўскай міліцыі, Максімаў таксама з’яўляецца дзейным дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў па Арлоўскай выбарчай акрузе №11.

«Радыё Свабода» паспрабавала атрымаць афіцыйны каментар у Міністэрстве ўнутраных спраў, аднак там адмовіліся каментаваць знікненне Максімава. Выданне адзначае, што прэс-служба міліцыі абяцала патлумачыць сітуацыю з начальнікам міліцэйскай паліклінікі напрацягу некалькіх дзён пасля паведамлення пра яго ўцёкі. Аднак прайшло ўжо больш за месяц і МУС па-ранейшаму захоўвае маўчанне.

Знікненне Максімава таксама замоўчваюць у гарадскім Савеце дэпутатаў. Там паведамілі, што ён па-ранейшаму з’яўляецца дзейным дэпутатам, але па ўсіх пытаннях грамадзяне з яго выбарчай акругі павінны звяртацца да старшыні гарсавета. Прадстаўнік дэпутацкага корпуса адмовіўся каментаваць, куды знік Максімаў.