25 сакавіка ў судзе Слаўгарадскага раёна адбылося паседжанне па справе Кахабера Калатазішвілі – мужа Анжалікі Калатазішвілі, якая ў верасні 2018 года зладзіла галадоўк пад сценамі турмы №4 у Магілёве.

Женщина с инвалидностью объявила голодовку под могилевской тюрьмой

Тады, напомнім, ёй не давалі сустрэцца з мужам, якога ўтрымвалі ў СІЗА па абвінавачванні ў распаўсюдзе наркотыкаў. Напрыканцы 2018 года раённы суд прызначыў Кахаберу два гады пазбаўлення волі.

Аднак суд Магілёўскай вобласці скасаваў прысуд раённых калегаў і накіраваў справу на новы разгляд.

В Черикове милиция приняла кофе и сигареты для заключенного. До арестанта они не дошли

На працэс 25 сакавіка прыехаў праваабаронца, актывіст цэнтра «Наш дом» Руслан Гусейнаў, які звярнуў увагу на некалькі парушэнняў.

Перадусім, гэта датычыцца сведкі К., якога спачатку затрымалі разам з Кахаберам Калатазішвілі, паведамляе журналістка сайта цэнтра «Наш дом» Александрына Глаголева.

Як высветлілася, перад судом К. даставілі ў Следчы камітэт. Спачатку мужчына адмаўляў гэты факт, і на пытанне суддзі пра тое, ці давалі яму нейкія настаўленні, як паводзіць сябе на працэсе, адказваў адмоўна. Але Кахабер, якога везлі разам з ім з Чэрыкаўскага ІЧУ, расказаў свайму адвакату пра падазроны прыпынак ля СК.

Пасля пытанняў адвакатаў і суддзі сведка К. пацвердзіў, што быў у Следчым камітэце, дзе яго запытвалі, якія ён збіраецца даваць сведчанні. Гэта сур’ёзнае парушэнне, бо справа ўжо перададзена ў суд і прадстаўнікі СК не маюць права ўмешвацца ў ход працэсу.

Умяшальніцтва было відавочным – сведчанні К. моцна адрозніваліся ад тых, якія ён даваў падчас першага разгляду справы Кахабера.

На парушэнне зрэагаваў праваабаронца Руслан Гусейнаў. Пасля працэсу ён хацеў зрабіць запіс у Кнізе заўваг і прапаноў слаўгарадскага суда па факце незаконнага камунікавання прадстаўнікоў СК са сведкай. Аднак старшыня суда Аляксандр Курылін адмовіўся выдаць праваабаронцы Кнігу, што з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

З-за спрэчкі ў Гусейнава здарыўся гіпертанічны крыз. «Хуткая дапамога» забрала яго прама з будынка суда.

Па гэтым інцыдэнце накіраваныя скаргі ў абласны суд і пракуратуру на старшыню Слаўгарадскага суда Курыліна.