Алесь Бяляцкі

Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” пракаментаваў словы намесніка старшыні генпракурора Аляксея Стука пра тое, што «міліцыя добрасумленна адпрацавала» цыганскія раёны ў Магілёве.

25 чэрвеня Аляксей Стук падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што «ў супрацоўнікаў міліцыі былі поўныя падставы такім чынам масава адпрацоўваць цыганскія дыяспары» пасля знікнення супрацоўніка міліцыі Яўгена Патаповіча.

Якіх-небудзь незаконных дзеянняў, там, перавышэння ўлады і іншае-іншае ў дачыненні да работнікаў міліцыі не ўстанавілі, – распавёў намеснік генпракурора пра высновы працоўнай групы, якая была створана пасля звароту праваабаронцаў з-за масавай аблавы на цыган.

Прокуратура назвала действия милиции при массовой облаве на цыган «добросовестной отработкой»

Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, які патрабаваў правесці праверку законнасці дзеянняў міліцыянтаў, лічыць, што пракуратура прыкрыла МУС:

– З агучанай на прэс-канферэнцыі Стукам інфармацыі стала зразумела, што, як мінімум, ён, а можа і ўсе правяраючыя пракуроры, не разумеюць, што “масавая праверка і адпрацоўка (слова якое ж падабраў нам. генпракурора!), цыганскай дыяспары з’яўляецца самым што ні на ёсць прафіліраваннем па этнічнай прыкмеце, супраць чаго і была накіраваная мая заява з патрабаваннем разабрацца і пакараць вінаватых. Бо гэтая масавая “адпрацоўка” дыяспары па нацыянальнай прыкмеце з’яўляецца відавочнай дыскрымінацыяй цыган у Беларусі., – цытуе Бяляцкага spring96.org.

На яго думку, былі цалкам праігнараваныя факты фізічнага гвалту з боку міліцыянтаў у дачыненні да затрыманых.

– Генеральная пракуратура і правяраючыя зрабілі ўсё, каб апраўдаць міліцэйскіх начальнікаў і выканаўцаў у пагонах і спусціць гэты абуральны інцыдэнт на тармазах, – заявіў праваабаронца.