Яны патрабавалі сумленнай канкурэнцыі з перавозчыкамі Maxim і 7220.

Раніцай 23 красавіка каля двух дзясяткаў чалавек спрабавалі заблакаваць паркавальныя месцы магілёўскіх чыноўнікаў, каб прыцягнуць увагу да праблемы дэмпінгу з боку дзвюх службаў выкліку таксі – 7220 і Maxim, паведаміў tut.by.

Галоўная прэтэнзія пратэстоўцаў да ўлад палягае ў тым, што яны ігнаруюць парушэнні з боку пазначаных фірмаў. Сэрвіс 7220 таксісты абвінавацілі ў тым, што туды бяруць невопытных кіроўцаў, што вядзе да вялікай колькасці аварыйных сітуацый з іх удзелам. Агрэгатар Maxim – у тым, што кіроўцы, якія атрымваюць праз яго заказы, працуюць без рэгістрацыі, таксометра і касавага апарата.

Гэта вядзе да нізкага кошту на паслугі сэрвісу, з-за чаго іншыя фірмы не вытрымліваюць канкурэнцыі. Як адзначылі ўдзельнікі акцыі пратэсту, за апошні час зачыніліся ўжо пяць перавозчыкаў.

На працягу дзвюх гадзін незадаволеныя таксісты стаялі недалёка ад будынка гарвыканкама, каб прыцягнуць увагу ўлад.

Меркавалася, што ў акцыі возьмуць удзел каля сарака чалавек, аднак прыбыла толькі палова ўдзельнікаў. Заблакаваць паркоўку для службоўцаў таксама не атрымалася – пратэстоўцы позна з’явіліся на месца.

Усе свае патрабаванні да службоўцаў магілёўскія таксісты аформілі спісам:

— дазваляць ажыццяўляць дзейнасць у сферы пасажырскіх перавозак толькі

юрасобам і ІП, зарэгістраваным на тэрыторыі РБ, якія плацяць падаткі

і з’яўляюцца рэзідэнтамі краіны;

— увесці мінімальны эканамічны кошт праезду, якога павінны

трымацца ўсе службы таксі горада, пры якой агрэгатары не змогуць

дэмпінгаваць;

— абавязаць ужыццяўляць належны кантроль пры прыёме на працу кіроўцаў

сэрвісам таксі службы 7220, улічваючы патрэбны мінімальны ўзрост і

стаж для кіроўцы таксі;

— пастрожыць адказнасць пры выяўленні парушэнняў права з боку

нелегальных перавозчыкаў таксі «Максім» (пры адсутнасці патрэбных

дакументаў падчас выхаду на змену).