Недахоп вітамінаў вельмі моцна адбіваецца на здароўе арыштанта.

Міхаіл Жамчужны на працягу 70 сутак адбываў пакаранне ў штрафным ізалятары. За гэты час яго здароўе пагоршылася. Як ён сам паведаміў віцебскім праваабаронцам, за апошнія два гады ён дзевяць разоў падаваў заяву на набыццё вітамінаў. Ні водную з яго заяў не разгледзелі.

Скаргі, накіраваныя ва ўпраўленне аховы здароўя Магілёўскай вобласці, у абласныя і рэспубліканскія органы выканання пакарання, таксама вынікаў не далі.

З-за недахопу вітамінаў ў палітвязня пачалі сыходзіць крывёй дзясны, расхістваюцца і выпадаюць цалкам здаровыя зубы. Лечаць гэтыя праблемы сімптаматычна – антыбіётыкамі і болесуцішальнымі сродкамі.

Акрамя таго, Жамчужны паскардзіўся на інфармацыйны вакуум. За ўвесь той час, што ён правёў у ШІЗА, яму не далі атрымаць ніводнага ліста або газеты.

На дадзены момант палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу на адзін месяц. Жамчужны спадзяецца, што яму ўдасца ачуняць і вярнуцца ў інфармацыйнае поле.

Новый год за колючей проволокой. Полная история Михаила Жемчужного

Міхаіл Жамчужны быў прысуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў 2015 годзе. Суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку – паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.