Сябры «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў і Барыс Бухель падзеляцца сваімі заўвагамі і назіраннямі.

У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю, паведамляе spring96.org.

Пра што справаздача?

Справаздача сумуе вынікі даследаванняў стану правоў чалавека ва ўстановах несвабоды за 2018 і 2019 гады, актуалізуе інфармацыю аб праведзеных з удзелам “Вясны” стратэгічных справах, звязаных з парушэннем дзяржавай правоў чалавека.

Хто прэзентуе маніторынг?

Павел Сапелка, юрыст “Вясны”, аўтар справаздачы, эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы;

Барыс Бухель, юрыст магілёўскага аддзялення “Вясны”, прадстаўнік ад “Магілёўскага праваабарончага цэнтра” грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі па Магілёўскай вобласці;

Аляксандр Буракоў, праваабаронца магілёўскага аддзялення “Вясны”, ініцыятар зваротаў па паляпшэнні ўмоваў утрымання ў пенітэнцыярных установах Беларусі.

Дзе і калі?

Прэзентацыя маніторынгавай справаздачы адбудзецца 13 лютага ў 11:00 у офісе ПЦ “Вясна” па вул. Мяржынскага, 8-26 (метро “Парк Чалюскінцаў”).