Прэс-служба Магілёўскай епархіі паведаміла, што «Вячэрні Магілёў» увёў гараджанаў у зман.

Паводле слоў прадстаўніка прэс-службы, планаў на правядзенне хроснага ходу 16 сакавіка ля царквы няма, паведаміў БЕЛСАТ.

Напомнім, што ў нумары за 13 сакавіка газета «Вячэрні Магілёў» анансавала шэсце «у абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў», якое павінна было прайсці ў суботу. Выданне заклікала магілёўцаў прыйсці на імпрэзу дзеля змагання супраць «садомскай ідэалогіі».

– …Носьбітамі, прыхільнікамі і апекунамі садомскай ідэалогіі наносіцца непапраўная шкода існаванню нашага беларускага грамадства, разбураецца асноўны сацыяльны капітал. Захаваем сям’ю — захаваем дзяржаву і родную Беларусь, – заяўляла газета

Айцец Уладзімір, прадстаўнік Цэнтра абароны дзяцей і мацярынства Магілёўскай епархіі, заявіў, што «журналісты паспяшаліся з анонсам»

Ніхто дабраславення на правядзенне ходу не даваў, – растлумачыў святар.

«Вечерний Могилев» призвал могилевчан прийти на крестный ход против «содомской идеологии»