Яму паспелі дапамагчы.

Тэлеграм-блог NEXTA паведаміў, што аддзелы адукацыі Магілёва «разаслалі загады аб прымусовым загоне студэнтаў, школьнікаў, настаўнікаў і выкладчыкаў ВНУ на рэпетыцыі рэканструкцыі бітвы да 75-годдзя вызвалення горада»

Людзям даводзіцца стаяць у адкрытым полі ў Буйнічах у самы разгар спёкі з 10 да 14 гадзін дня. Пры гэтым калектывы кантралююць адмысловыя «наглядчыкі», якія адзначаюць наведвальнасць мерапрыемства.

Варта адзначыць, што ў апошнія некалькі дзён тэмпература ў гэты час у Магілёве складае каля 25-27 градусаў спякоты.

– У выніку, 6 чэрвеня, на чарговай рэпетыцыі “нафталінавага шоў” здарылася ПП: школьнік страціў прытомнасць з-за цеплавога ўдару. На шчасце, яму паспелі дапамагчы, – сказана ў паведамленні NEXTA.