На думку прэзідэнта Беларусі, Уладзімір Даманеўскі вінаваты ў тым, што жыхарам рэгіёна несваечасова выплачваюць зарплату

Прэс-служба беларускага лідара распаўсюдзіла рэліз аб тым, што старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму і ягонаму калеге з Віцебскай вобласці абвешчана вымова

«Старшыням Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарснёву і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Даманеўскаму абвешчана вымова за незабеспячэнне выканання даручэння прэзідэнта Беларусі пра сваечасовую выплату заробнай платы», – паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзідэнт падпісаў адпаведную дырэктыву “Аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці”.