Алег Малышкін хацеў скараціць сабе тэрмін з дапамогай скаргі ў абласны суд, але зрабіў толькі горш.

У лістападзе 2017 з магілёўскага СПТУ №2 збеглі шасцёра дзяцей. Калі ўцекачоў вярнулі ў вучэльню, іх адвялі ў памяшканне для сустрэч з бацькамі. Там некалькі супрацоўнікаў СПТВ №2 збілі кожнага хлопца па адным. Пасля гэтага адзін з навучэнцаў – Андрэй Шчаўлікаў – з пераломам хрыбетніка трапіў у Магілёўскі абласны шпіталь.

Астатнія таксама атрымалі збіццё. Следчы камітэт узбудзіў у дачыненні дырэктара вучэльні Алега Малышкіна і двух яго намеснікаў крымінальную справу па факце злоўжывання паўнамоцтвамі. Падчас расследавання высветлілася, што ў СПТВ №2 над дзецьмі здзекаваліся працяглы час.

У лістападзе 2018 года Малышкіну прысудзілі 5,5 гадоў пазбаўлення волі і штраф ў 200 базавых велічынь. Двум ягоным намеснікам далі да 3 і 4 гады адпаведна.

Экс-дырэктар вучэльні вырашыў абскардзіць вырак у Магілёўскім абласным судзе, але стала толькі горш. 14 сакавіка судовая калегія пакінула ў сіле тэрмін зняволення, але павялічыла памер штрафу – замест 200 базавых велічынь Малышкін зараз павінен сплаціць 300, паведамляе “Спутнік”.

Двое яго намеснікаў таксама падавалі апеляцыйныя скаргі, але іх прысуды суд пакінуў без змен.