28 жніўня генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк распавёў, што начальніка аддзела наркакантролю Ленінскага РАУС горада Магілёва Івана Пацёмкіна асудзілі на 10 гадоў калоніі.

Са слоў пракурора, міліцыянт прама падстаўляў гараджан, каб палепшыць паказчыкі уласнай працы. Пацёмкін правакаваў людзей, ужо абвінавачаных у незаконным распаўсюдзе наркотыкаў, купляць іх і ўжываць, каб пасля міліцыянты затрымлівалі іх і прыцягвалі да адказнасці.

Справу Пацёмкіна Магілёўскі абласны суд разгледзеў у закрытым рэжыме ў 2018 годзе. Падрабязнасьцяў не дазнацца – усе матэрыялы справы знаходзяцца пад грыфам «Сакрэтна».

Раней MSPRING.ONLINE на канкрэтным прыкладзе падлетка Рыгора Караткевіча распавёў аб метадах наркакантролю пад кіраўніцтвам Пацёмкіна. 17-гадовы падлетак атрымаў 8 гадоў калоніі за нібыта распаўсюд наркатычных сродкаў, хоць віну сваю на судзе адмаўляў – і робіць гэта да гэтага часу, калі яго ўжо перавялі ў магілёўскую турму №4.

Как работал могилёвский наркоконтроль при милиционере Иване Потёмкине, которого посадили в тюрьму на 10 лет

Карма – цікавая рэч (калі яна, вядома, ёсць). Маці іншага пацярпелага хлопца, распавяла “Радыё Свабода“, што Пацёмкін, які атрымаў 10 гадоў зняволення, быў накіраваны ў тую ж калонію і ў тую ж камэру, дзе адбываюць пакаранне 12 чалавек, якіх міліцыянт у свой час справакаваў на злачынства. Аднак, па дадзеных маці, з кожным з гэтых зняволеных адміністрацыя калоніі правяла гутарку і пазначыла на недапушчальнасць расправы з Пацёмкіным.