Пад зваротам у абарону газеты падпісаліся толькі шэсць чалавек з некалькіх дзесяткаў.

Газета «Наша Ніва» высветліла, што гучны зварот Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы (ГП) да беларускіх уладаў з нагоды абароны газеты «Вячэрні Магілёў» – фактычна фэйк.

Общественная палата Союзного государства призвала белорусские власти поддержать «Вечерний Могилев»

Нагадаем, газета ў №63 за 9 жніўня апублікавала адкрыты зварот групы членаў Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з нагоды судовага працэсу над газетай.

У сваім лісце члены ГП заявілі, што «з дапамогай Ленінскага РАУС г. Магілёва, Міністэрства інфармацыі і іншых дзяржорганаў Беларусі «адбываецца неасцярожная падмена паняццяў і скажэнне сэнсаў».

Яны заклікалі ўсіх, хто мае дачыненне да суда над «Вячэрні Магілёвам», «дапамагчы прыняць прававое і маральнае рашэнне ў адпаведнасці з законам».

Аўтарам тэксту значыўся член Грамадскай палаты СД Андрэй Лапацкі, які напісаў яго «ад імя і па даручэнні членаў Грамадска палаты Саюзнай дзяржавы».

Але, як высветліла «Наша Ніва», з некалькіх дзесяткаў «грамадзянікаў» зварот падпісалі толькі шэсць чалавек.

І гэта яшчэ не ўся магчымая хлусня: на сайце ГП Андрэй Лапацкі пазначыў сябе як памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў РБ. У каментары для «Нашай Нівы» ён удакладніў, што на грамадскіх пачатках дапамагае дэпутату Міхаілу Мілаванаву.

Аднак сам дэпутат заявіў, што такога памочніка ў яго няма і ніколі не было.