А педагогі могуць у любы момант зайсці і паглядзець, што там адбываецца.

Магілёўскі політэхнічны коледж, відаць, стаў спецыялізавацца на новых метадах сачэння за навучэнцамі. Пасля гучнага скандалу, калі куратар адной з груп ССНУ патрабаваў ад маладых людзей паказаць акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама, па некаторых дадзеных, яшчэ і логіны і паролі ад іх, спее яшчэ адзін. У тэлеграм-канале «Адлічана» паведамілі, што ва ўстанове ўсталявалі новыя туалетныя кабінкі, у якіх заміж сценак – аргшкло.

Апроч таго, педагогі маюць права ў любы момант зайсці ў туалет да навучэнцаў, каб убачыць, што там можа адбывацца.

На думку кіраўніцтва палітэхнічнага каледжу, калі аргшкло непразрыстае, то значыць нічога асаблівага бачна не будзе. Звычайныя пластыкавыя кабінкі ў палітэхнікуме палічылі непрактычнымі.