Пра гэта TUT.BY распавёў бацька нябожчыка.

Увечары 16 траўня ў Магілёве знік інспектар дзяржаўтаінспекцыі, лейтэнант міліцыі Яўген Патаповіч. З 17.30 да 18:20 ён выбыў на месца ДТЗ. У 18.27 даслаў паведамленне па Viber: “Тэрмінова. Чорная “волга”. Тры цыгана. Рэгістрацыйны знак – рускі”.

Пасля гэтага ён знік з табельнай зброяй.

Згодна з арыентыроўкай, афіцэра павезлі на легкавым аўтамабілі ГАЗ (“Волга”) з наглуха танаваным шклом і рэгістрацыйнымі нумарамі Расіі. Гаворка ішла пра аўтамабіль чорнага колеру, нумары – 67, 68 або 69 рэгіён Расіі.

Пазней яго знайшлі забітым у лесапаласе паміж Магілёвам і Шкловам. Следчы камітэт распачаў справу, па ўсёй краіне ўвялі план-перахоп.

Аднак праз некалькі дзён Следчы камітэт заявіў, што асноўная версія смерці Патаповіч – суіцыд.
Бацькі хлопца не пагадзіліся з СК і запатрабавалі правесці эксгумацыю. У ёй было адмоўлена.

Хадайніцтва аб тым, каб прызнаць бацькоў Патаповіч пацярпелымі па справе, таксама было адхіленае.

Следчы камітэт спыніў расследаванне сьмерці міліцыянта Яўгена Патаповіча за «адсутнасцю грамадска небяспечнай дзеі».

Бацька міліцыянера не задаволены гэтым фактам. Ён мае намер у бліжэйшы час азнаёміцца ​​з матэрыяламі справы.