У Беларусі «svaboda sobraniy» – гэта ўсяго толькі права купляць сабе цыгарэты пэўнай маркі за тры рублі.

Актывісты, якія выступаюць супраць нядаўна прынятага закону “Аб адтэрміноўках”, працягваюць сутыкацца з ціскам з самых розных бакоў. Як паведамляе ПЦ “Вясна” са спасылкай на “Радыё Свабода”, на днях навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафэсійна-тэхнічнага каледжа Аляксей Маісееў падаў заяўку ў Магілёўскі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікета. Яго мэта — праінфармаваць грамадзян пра новы закон, які тычыцца службы ў войску.

– Хочацца неяк процістаяць гэтаму закону, а многія людзі, відаць, баяцца падаваць заяўкі на такія акцыі. Я вырашыў не чакаць, калі з неба зваляцца смелыя людзі, — сказаў Аляксей Маісееў.

Паводле Аляксея, на ініцыятыву адрэагавала адміністрацыя каледжа.

– Мяне выклікалі ў каледж адносна правядзення пікету. Дырэктар таксама спрабаваў даць мне „рэкамендацыі“, што гэтага рабіць не варта, бо на мне будзе нейкае „кляймо“ і навошта падстаўляць каледж. Спрабавалі мне патлумачыць непазбежнасць службы ў войску і што я туды пайду ў любым выпадку, то бок якая розніца тады, — сказаў Аляксей.

Атрымаць каментар у дырэктара каледжу Алега Бахановіча “Радыё Свабода” не ўдалося, ён патлумачыў, што «заняты».