Праблемы, на жаль.

Як перадае «Радыё Свабода», на збор грошай і стварэнне помніка засталося паўтара месяца. Адкрыць яго збіраюцца 3 верасня. Раней ініцыятыўная каманда паслала запрашэнне стваральнікам серыяла “Чарнобыль” на яго адкрыццё.

Усяго на бюст аўтарства мастака Геніка Лойкі і Яўгена Білея раней сабралі 6 тысяч даляраў, але пакуль гэтага не хапае. Канкрэтна, грошай не дастае на пастамент з чорнага карэльскага граніту. Усяго засталося сабраць 900 беларускіх рублёў.

Збор грошай падтрымалі беларускія селебрыці, напрыклад заснавальнік партала TUT.by Юрый Зісер.

Бюст часова паставяць каля сельскага Дома культуры ў пасёлку Глуша. Калі ў мястэчку адкрыюць музей у гонар Алеся Адамовіча, то помнік перанясуць да яго.

Нагадаем, раней актывісты з ініцыятыўнай групы па ўвекавечанні памяці Алеся Адамовіча накіравалі запрашэне стваральнікам серыяла “Чарнобыль” з канала HBO на адкрыццё бюста пісьменніка.