Як паведаміў Бабруйскі гарвыканкам, з пачатку красавіка ў горадзе будуць задарма раздаваць гарачую ежу людзям без пэўнага месца жыхарствы, а таксама тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Раздатак ежы будзе адбывацца на базе ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска» супольна з сацыяльным аддзелам Бабруйскай епархіі, парафіямі Свята-Іверскага і Свята-Іллінскага храмаў.

Для арганізацыі сілкавання бяздомных і людзей у цяжкім становішчы арганізавана праца адмысловай станцыі выдачы гарачай ежы.

Атрымаць яе можна 4 разы на тыдзень – па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах з 13 до 14 гадзін дня.

Праца праводзіцца ў рамках сацыяльнага праекта «Рука дапамогі».