Супрацоўнікаў аўтапарка №6 Быхаўскага раёна прымушаюць атрымліваць частку заробнай платы ў выглядзе прадуктаў з крамы. Паводле аб’явы на тэрыторыі аўтапарка, людзям у абавязковым парадку штомесяц трэба браць прадукты ў краме «Каласок» у рахунак заробку на 40 рублёў.

Фатаграфію з аб’явай размясцілі ў групе УКантакце «Гэта Магілёў, дзетка».