У студзені 2019 года бабруйчаніна Аляксандра Асіповіча прысудзілі да пакарання смерцю за забойства з асаблівай жорсткасцю двух дзяўчат – Алесі Клімавай і Крысціну Крушкіну, абодвум было каля 25 гадоў. Па дадзеных следства, Асіповіч забіў іх малатком і нажом, пасля чаго хацеў раздзяліць.

В Могилевской области появился ещё один смертник

Маці Асіповіча, Антаніна, у інтэрв’ю праваабарончаму цэнтру “Вясна” распавяла, што яшчэ да вынясення прысуду, на сям’ю Аляксандра пачаўся магутны ціск з боку грамадства.

Бабруйскія гарадскія газеты падчас следства апублікавалі адрасы сваякоў Асіповіча, месца працы і іх фатаграфіі, узятыя з асабістай старонкі ў «Аднакласніках» абвінавачанага.

– Мы самі не маглі закрыць старонку, таму што следчыя канфіскавалі кампутар. Мы прасілі іх закрыць старонку, але мяне адправілі да ўчастковага. Той сказаў, што спецыялісты не могуць гэта зрабіць, паколькі «Аднакласнікі» – расійская сацыяльная сетка, – распавяла Антаніна.

Яна распавяла, што аднойчы ёй патэлефанавалі сваякі, якія запатрабавала ад яе адмовіцца ад сына і забыць яго – нібыта, іх дзецям пастаянна тэляць журналісты.

– Яшчэ да абвяшчэння прысуду гарадскія журналісты пісалі артыкулы, дзе называлі маё імя і імя па бацьку, дзе я працую, месца працы дачкі. Падчас следства дапускалі сабе такія выразы ў дачыненні да майго сына як «забойца», «монстр», «чыкаціла». Пасля гэтага мне людзі тэлефанавалі і казалі, што не будуць больш з намі размаўляць. Нас людзі проста завочна пахавалі, – распавядае маці Асіповіча.

Гэта ўсё прывяло да таго, што сястры Асіповіча прыйшлося памяняць працу, у яе дайшло да разводу з мужам.

– Начальнік выклікаў майго зяця і сказаў, бяры сям’ю і едзь з горада. Я не ведаю, што з вамі будзе на працы, і што з вамі будзе ў двары, – цытуе spring96.org Антаніну.

– Быў выпадак, калі да дачкі з дзіцём падыходзіў незнаёмы чалавек і казаў: вы яшчэ дыхаеце? Як вы жывяце наогул? Ён ведаў у твар ўсю сям’ю, дзякуючы мясцовым газетам. Дачцы нават прыйшлося змяніць працу, – перажывае жанчына.

Аляксандр Асіповіч напісаў заяву на памілаванне на імя прэзідэнта. Іншых шанцаў у яго змяніць сабе прысуд няма.