У вобласці сітуацыя таксама імкліва пагаршаецца.

Галоўны санітарны ўрач Аршанскага раёна Сяргей Белы заявіў аб першым памерлым у Воршы, паведаміла газета “Аршанка” 9 красавіка.

Па словах медыцынскага чыноўніка, смерць наступіла з-за “шматлікіх хранічных захворванняў, якія былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй”.

Пры гэтым не прыводзяцца дадзеныя аб поле і ўзросце памерлага.

Геаграфічна – гэта самы блізкі выпадак смерці ад каранавіруса да Магілёва. Адлегласць паміж гарадамі усяго 80 кіламетраў.

У самым Магілёўскай вобласці пакуль ніводнай смерці не было. Але пры гэтым колькасць тых, хто захварэў з пацверджаным дыягназам COVID-19 у рэгіёне імкліва павялічваецца. На раніцу 8 красавіка такіх у вобласці было 30 чалавек. 9 красавіка, паводле дадзеных Магілёўскага аблвыканкама, хто захварэў стала ўжо 41 чалавек.