Нагадаем, кнігу «Спецаперацыя Крым-2014» на паліцах крамы «Думка», якая ўваходзіць у склад “Магілёўсаюздруку”, знайшоў адзін з валанцёраў «Магілёўскай вясны».

Як заяўляў сам аўтар твора Віктар Баранец, “[расейцы] не павінны саромецца відавочнага факту: нашы «ветлівыя людзі» згулялі гістарычную ролю ў вяртанні Крыма. Гэтая мая кніга – свайго роду даніна падзякі яго вялікасці расійскаму салдату і грамадзяніну Крыма, якія аднавілі гістарычную справядлівасьць”.

Пры гэтым афіцыйная пазіцыя Беларусі заключаецца ў тым, што анэксія Крыма Расійскай Федэрацыяй парушае міжнародныя дамовы і нормы.

Нягледзячы на ​​гэта, кіраўніцтва «Магілёўсаюздруку» адмаўляецца здымаць кнігу з продажу, перадае «Радыё Свабода».

Медыя адзначае, што самой кнігі прадаўцы не чыталі і не збіраюцца шукаць у ёй інфармацыю, якая б супярэчыла пазіцыі беларускай дзяржавы.

Кніга будзе выстаўлена да таго часу, пакуль не будзе прададзеная.