“Моладзь БНФ” пачала мяняцца з Магілёва


АКТЫВІЗМ / Monday, August 27th, 2018

На выходных у горадзе прайшоў сход, на якім моладзевае крыло БНФ вырашыла жыць і дзейнічаць па-новаму.

27 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Кіраўніцтва “Моладзі БНФ”, моладзевай арганізацыі партыі Беларускі народны фронт, прадставіла новы варыянт статута ў Магілёве.

26 жніўня на сустрэчы з удзелам лідэра Ганны Смілевіч, а таксама намесніка старшыні партыі БНФ Юрыя Лукашэвіча, было абвешчана аб большай аўтаноміі рэгіянальных падраздзяленняў “Моладзі БНФ”.

У прыватнасці, мясцовая арганізацыя зможа самастойна праводзіць уласныя мерапрыемствы без адабрэння Мінска. Галоўнае – каб дзейнасць ажыццяўлялася строга са статутам і адпавядала праграме партыі БНФ.

Акрамя гэтага, на сустрэчы выбралі двух прадстаўнікоў у Раду “Моладзі БНФ” – зараз у галоўным кіруючым органе будуць прадстаўлены людзі ад кожнага структурнага падраздзялення. Узначаліла мясцовае аддзяленне “МБНФ” Лізавета Шумякова.

Магілёўская арганізацыя стала першай структурай, якая пачала дзейнічаць па новых правілах. Згодна з новым статутам, яна атрымала статус самастойнай арганізацыі.

Григорий Костусев: «Солидарность с людьми, которые сидят на диване — ненормальное явление»