Яшчэ адна.

8 траўня. Магілёў. Саша Мінько


Акцыю «Адзінай Расіі» ў Магілёве традыцыйна падтрымалі сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне “Спадчына” і Беларуска-Расійскі універсітэт, дзе кіраўнік гэтай арганізацыі працуе выкладчыкам. “Дыктоўка Перамогі” прайшла ў Магілёве 7 сакавіка ў адной з аўдыторый БРУ.

 Нагадаем, не прайшло і месяца з мінулай акцыі па папулярызаці рускай мовы “Татальны дыктоўкі”.

Могилевское госСМИ и городской канал поддержали русский «Тотальный диктант». Похожее белорусское мероприятие – нет

Усерасейскую акцыю «Дыктоўка Перамогі» прыдумаў дэпутат Дзярждумы ад партыі «Адзіная Расія» Аляксандр Хінштэйн. Яшчэ ў лютым месяцы, калі ён быў каардынатарам федэральнага партыйнага праекта “Гістарычная памяць” ён прапанаваў такі фармат прэзідыуму генсавета “Адзінай Расеі” і атрымаў дазвол. Вось хто яшчэ вырашыў падтрымаць «Дыктоўку, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны і 74-годдзю Вялікай Перамогі».

Па задумцы “Адзінай Расеі” дыктоўка праводзілася ва ўсіх рэгіянальных аддзяленнях партыі, у расійскіх гарадах з насельніцтвам ад 500 тыс. чалавек, у гарадах вайсковай славы і гарадах-героях.

Паралельна гэтая партыя прапрацоўвала арганізацыю пляцовак для правядзення акцыі ў замежжы. Для гэтага прыкладна праз месяц пасля старту кампаніі да яе далучылася «Рассупрацоўніцтва» (расійскае Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве). Дыктант пісалі ў 21 краіне. Цікава, што ў Беларусі пляцоўкі знаходзяцца толькі ў трох гарадах – Мінску, Брэсце і Магілёве.

Мінск – горад-герой і сталіца краіны, у Брэсце знаходзіцца крэпасць-герой, што ўкладаецца ў абгрунтаваную канцэпцыю акцыі. Аднак чаму ў гэтым спісе значыцца Магілёў – не зусім зразумела.

Бянтэжыць і тое, што «Адзіная Расія» праводзіць ўсерасійскую дыктоўку ў гонар 74-годдзя Вялікай Перамогі ў той час, як Рэспубліка Беларусь рыхтуецца да святкавання 75-ай гадавіны заканчэння вайны. Нестыкоўкі ў лічбах некалькі псуюць ўражанне ад акцыі. Вынікі «Дыктоўцы Перамогі» будуць вядомыя толькi 12 чэрвеня – у Дзень Расіі.