І не, гэта не першакрасавіцкі жарт.

1 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 1 красавіка з былым міністрам сельскай гаспадаркі Леанідам Зайцам і экс-намеснікам прэм’ер-міністра Міхалам Русым.

На сустрэчы ён абвясціў абодвум, што адпраўляе іх працаваць у Магілёўскую вобласцю. Заяц зойме месца старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з якога на мінулым тыдні звольнілі Уладзіміра Даманеўскага.

Лукашенко из-за коров и «кладбища» уволил главу Могилевской области Доманевского

Русы зменіць Генадзя Лаўрынкова на пасадзе памочніка прэзідэнта па рэгіёне.

Паводле слоў прэзідэнта, Русы і Заяц страцілі свае пасады ва ўрадзе, бо не далі рады праблемам Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі. Зараз у іх ёсць шанец аднавіць статус-кво на новых пастах.

Гэта загад: вы ўдвух едзеце ў Магілёўскую вобласць, наведзяце там жалезны парадак і дакладзеце мне. Я буду ў вас кожны месяц у Магілёўскай вобласці. Чым змагу, тым дапамагу. Але перш за ўсё вы там пасееце як трэба, па тэхналогіі. І цягам месяца, калі вам трэба перавесці Магілёўшчыну на ваеннае становішча, як цяпер у “Купалаўскім”, перавядзеце, – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён заявіў, што Русы і Заяц, як грамадзяне Беларусі, «павінны выканаць яго загад» і «давесці, што яны тэхналагічныя і сапраўдныя мужыкі».