Назіральнік паскардзіўся на папярэджанне старшыні акруговага выбаркама

Барыс Бухель лічыць, што Аляксандр Кажамякін перавысіў свае паўнамоцтвы.

 10 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Назіральнік звярнуўся ў абласную выбарчую камісію, каб з яго знялі папярэджанне па той простай прычыне, што Кажамякін не меў права яго выносіць у прынцыпе:

– Ёсць аўдыёзапіс, які я прыклаў да сваёй скаргі. Там выразна чутна, як Кажамякін аднаасобна выносіць мне афіцыйнае папярэджанне. Гэта незаконна, паколькі ў старшыняў акруговых камісій няма такіх паўнамоцтваў. А менавіта аб праве старшыняў АВК выносіць афіцыйныя папярэджанні назіральнікам нічога ў заканадаўстве не сказана.

Не задавальняе праваабаронцу і тое, з-за чаго яму вынеслі папярэджанне:

– Кажамякін заявіў, што адной з падставаў майго папярэджання была публікацыя непраўдзівай інфармацыі з маіх слоўаб працы камісіі. Што за інфармацыя і дзе яна была апублікаваная, ён не адказаў ні мне, ні журналісту Уладзіміру Лапцэвічу, які таксама быў на пасяджэнні. Такая заява, я лічу, прыніжае мае гонар і годнасць. Хай, у такім выпадку, абласная камісія высветліць, якую інфармацыю меў на ўвазе старшыня АВК №86. Я са свайго боку сцвярджаю, што ні ва ў інтэрнэце, ні дзе-небудзь у друку, я не распаўсюджваў недакладнай інфармацыі аб працы АВК №86.

Барыс Бухель рашуча адкідае абвінавачанні ў тым, што ён перашкодзіў працы камісіі 2 жніўня, што таксама паслужыла падставай для папярэджання.

– Паўтаруся, што я выконваў сваю працу назіральніка і ўсяго толькі хацеў даведацца, колькі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты падалі свае дакументы для рэгістрацыі. Ніякага ўмяшальніцтва ў працу камісіі з майго боку не было.

У сваёй скарзе Бухель папрасіў абласны выбаркам адмяніць афіцыйнае папярэджанне Кажамякіна і прыняць меры, каб у наступным такія парушэнні не дапускаліся.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў