Нас ўзламалі, але мы вярнуліся

MSPRING.ONLINE быў недаступны ў першай палове дня 16 жніўня.

Прыкладна ў 9 гадзін выявілася, што сайт пра правы чалавека ў Магілёве MSPRING.ONLINE перастаў адкрывацца – адсутнічала сувязь з базай дадзеных сайта на серверы.

Кароткі аналіз прывёў нас да таго, што хтосьці бязлітасна выдаліў сайт і забараніў доступ да базы дадзеных. Вядома, мы б рады былі падакараць на дрэннага хосцера, але чамусьці ўсе астатнія БД былі ў парадку.

Такім чынам, мы прыйшлі да таго, што камусьці (вельмі) не падабаецца наша праца. Асабліва тая яе частка, якая звязаная з адлюстраваннем чыстых і празрыстых беларускіх выбараў. На сёння мы – адзіны рэсурс Магілёва з рэгулярнымі абнаўленнямі, які дазваляе сабе максімальна сумленна пісаць пра тое, што адбываецца ў выбарчых камісіях і за іх межамі.

А магчыма, актыўнасць нядобразычліўцаў была выкліканая тым, што ў госці да магілёўскіх назіральнікам прыехала дэлегацыя АБСЕ.

Галоўнае ўжо не гэта.

Каб аднавіць працу сайта, нам спатрэбілася каля шасці гадзін. Пасля гэтага інцыдэнту мы сталі яшчэ больш бадзёрымі і гатовымі працаваць яшчэ больш.

Дзякуй усім, хто чытае нас!

Калі не цяжка – падтрымайце нас лайкамі ў Facebook і ва Укантакце, падпісвайцеся ў Твітары і ў Інстаграм.

Нядобразычліўцам – прывітанне 🙂

Каманда MSPRING.ONLINE

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў