Начальнік магілёўскага ІЧУ: фатаграфаваць інфармацыю на стэндзе забаронена

Аркушы А4 з пералікам дазволеных для перадачы прадуктаў падобныя творам мастацтва ў музеі.

5 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Праваабаронца Аляксей Колчын падчас наведвання ІЧУ ў сакавіку спрабаваў сфатаграфаваць інфармацыю пра спіс тавараў і прадуктаў, якія дазволеныя для перадачы арыштаваным. Яму перашкодзіў дзяжурны, які заявіў, што здымка, паводле інструкцыі, забароненая. Колчын адрэагаваў запісам у кнізе заўваг, прапанаваўшы кіраўніцтву ІЧУ дазволіць на будучыню падобную фотаздымку.

– XXI стагоддзе, на стэндах вісяць спісы з пералічаннем дзесяткаў рэчаў. Замест таго, каб іх сфатаграфаваць, мабыць, трэба ўзяць нататнік і дзьве гадзіны перапісваць іх. Дзіўная сітуацыя. Тым больш, што інфармацыя, якая там, аб’ектыўна важная для людзей,- распавёў праваабаронца.

Аднак адміністрацыя ІЧУ вырашыла не мяняць правілы. Начальнік ізалятара Любінін растлумачыў Аляксею Колчыну, што відэаздымка і фатаграфаванне стэндаў у будынку ІЧУ забароненая правіламі ўнутранага распарадку.

– Мабыць, яны палічылі адказ дзяжурнага недастатковым і вырашылі прадубляваць тое, што я ўжо і так чуў. Аднак я прапанаваў памяняць падыход, на што канкрэтнага адказу так і не пачуў, – пракаментаваў праваабаронца.

Паводле яго слоў, адказ начальніка ізалятара будзе абскарджаны ў бліжэйшы час.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў