Мы паспрабавалі, як адчуваюць сябе людзі ў інвалідных калясках у Магілёве. Гэта цяжка (ВІДЭА)

Мы прызвычаіліся да размоў пра безбар’ернае асяроддзе і разнастайныя выгоды для людзей з інваліднасцю. Але калі мы выпрабавалі гэта на сабе, дык прыйшлі да высновы, што ўсё дрэнна.

12 ліпеня. Магілёў. Саша Райкан/ Дзіма Іваноў


Даступныя вуліцы, нізкія бардзюры, усім добра, усіх усё задавальняе – калі чытаеш стужкі навінаў гарадскіх СМІ, ты прывык, што ўсім добра. Мы вырашылі зайсці крыху далей слоў і паспрабаваць на сваёй скуры, што адбываецца, калі ты апускаешся ў інваліднае крэсла і стараешся зрабіць элементарную для тысяч магілёўцаў рэч – здзейсніць шпацыр з плошчы Леніна да плошчы Славы і назад па цэнтральных вуліцах Магілёва.

Гэта ні ў якім разе не розыгрыш, не здзек і ня спроба дыскрэдытацыі каго-небудзь – мы проста вырашылі апрабаваць на сабе тое, пра што большасць прызвычаілася толькі чытаць.

Хочам сказаць, што ўсім, хто кажа пра даступнае безбар’ернае асяроддзе ў Магілёве, мы раім паспрабаваць праехаць хаця б па нашым маршруце.

 

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў