МУС і Мінпрацы адмовіліся адказваць пра парушэнні з боку сына прэзідэнта

Магілёўскі юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Хамратаў не атрымаў адказы на свае пытанні пра тое, хто даверыў 12-гадоваму Мікалаю Лукашэнку камбайн.

3 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


20 жніўня Аляксандр Хамратаў звярнуўся ў МУС з просьбай усталяваць асобу, якая перадала кіраванне збожжаўборачных камбайнам 12-гадоваму хлопчыку, а таксама правесці праверку па факце адсутнасці ў Мікалая Лукашэнкі правоў на кіраванне транспартным сродкам.

У Мінпрацы юрыст спрабаваў дамагчыся інфармацыі пра тое, ці дапускае заканадаўства допуск да працы на камбайне дзіцяці, ці ажыццяўляўся медыцынскі перадрэйсавы агляд Мікалая Лукашэнкі, а таксама ці быў ён азнаёмлены з тэхнікай бяспекі.

– Па заканадаўству у дзяржорганаў было каля месяца, каб адказаць, аднак я нічога не атрымаў. Відаць, гэта агульная пазіцыя – не даваць ніякі адказ, бо мы ведаем, што ніякай адказнасці за гэта міністэрствы ў нашай краіне не панясуць, – лічыць Хамратов.

Ён накіраваў у МУС і Мінпрацы заказныя лісты, у якіх паўтарыў свае пытанні. Пры гэтым юрыст, паводле яго слоў, разумее, што атрымаць паўнавартасны адказ наўрад ці атрымацца.

– На жаль, мы жывем у дзяржаве падвойных стандартаў, – коратка падвёў вынікі Хамратаў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў