Мова варожасці ў магілёўскіх СМІ. I квартал 2017 года

Вынікі даследавання нашых калегаў з інфармацыйна-аналітычнай групы moloko пра тое, як газеты рэгіёну выкарыстоўвалі hate-speech ў студзені, лютым і сакавіку гэтага года.

Прадстаўляем вам вынікі даследчай працы журналістаў ІАГ moloko ў калабарацыі з магілёўскімі праваабаронцамі. Эксперты даследавалі каля 30 найменняў выданняў і электронных рэсурсаў, вылучылі асноўныя прыёмы мовы варожасці і склалі спіс дапаможнай літаратуры, якая дапаможа зрабіць рэгіянальную журналістыку чалавечней.

Падводзячы вынікі праведзенай работы, можна вылучыць некалькі высноў, да якіх прыйшла даследчая група пры вывучэнні мовы варожасці ў СМІ Магілёўскага рэгіёну ў першым квартале 2017 года.

Мова варожасці носіць немасавы і, за рэдкім выключэньнем, не жорсткі характар. Галоўнай праявай hate-speech ў прэсе вобласці з’яўляецца прайграванне устойлівых гендэрных, сацыяльных і этнічных стэрэатыпаў і навешванне цэтлікаў, што з’яўляецца, на наш погляд, вынікам адсутнасці базавых тэарэтычных ведаў і практыкі ў дачыненні да распазнання мовы варожасці ў рэдакцый.

Пры гэтым нельга недаацэньваць ролю матэрыялаў, якія змяшчаюць мова варожасці, асабліва на раённым узроўні. Дадзены маніторынг прадэманстраваў, што адной з крыніц hate-speech могуць выступаць прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў і сілавых ведамстваў, што можна расцэньваць як праяву негатыўнай палітыкі дзяржавы ў адносінах да уразлівых сацыяльных груп. Гэта можа прывесці да непатрэбнага росту сацыяльнай напружанасці і распальвання канфліктаў на сацыяльнай і міжнацыянальнай глебе.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што мова варожасці практычна не сустракалася ў першым квартале 2017 года ў абласных выданнях- «Магілёўскія ведамасці», «Магілёўская праўда» і «Днепровская неделя» ў пабудове сваіх матэрыялаў выкарыстоўвалі нейтральную лексіку. Тэксты з рытарычнымі канструкцыямі, якія былі б накіраваныя на дэгуманізацыю сацыяльных, гендэрных, этнічных і іншых груп амаль адсутнічалі.

Выключэннем з’яўляюцца матэрыялы-перадрукі з газеты “СБ. Беларусь Сегодня” «Не будзіце ліха …» і «Анархія – маці небяспечнай смуты», якія былі апублікаваныя на сайце і ў друкаваных выданнях холдынгу ІА “Магілёўскія ведамасці”.

Сітуацыю з «Не будзіце ліха …» і «Анархія – маці небяспечнай смуты» можна расцэньваць як унікальную спробу татальнай мабілізацыі прэсы для моббінга пэўных сацыяльных і палітычных груп. Нягледзячы на адсутнасць доказаў ўздзеяння на рэгіянальныя рэдакцыі з боку пэўнага дзяржаўнага інстытута (або групы інстытутаў), па ўскосных прыкметах можна вызначыць, што абодва матэрыялы распаўсюджваліся дырэктыўным спосабам: у першую чаргу па адсутнасці раней матэрыялаў такога фармату ў выданнях, па часе і даце размяшчэння матэрыялаў на афіцыйных сайтах СМІ і ў іх друкаваных версіях, а таксама па адсутнасці якіх-небудзь спробаў адаптацыі дадзеных матэрыялаў пад рэдакцыйную палітыку газет.

Гэта можа быць небяспечным прэцэдэнтам масавага кароткатэрміновага  выкарыстання мовы варожасці ў адносінах да палітычных апанентаў дзеючай улады, што вядзе да дэгуманізацыі сродкаў масавай інфармацыі і можа быць выкарыстана для распальвання канфлікту.

З поўным тэкстам маніторынгу можна азнаёміцца, націснуўшы на малюначак газеты:

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў