Выстава мастака-мадэрніста Монікі Лемяшонак адкрылася ў выставачнай залі на вул. Болдзіна

У Монікі  з дзяцінства стаіць дыягназ “спінальная аміятрафія”, які не дазваляе дзяўчыне хадзіць. Аднак гэта не перашкодзіла ёй правесці ўжо дваццатую па ліку персанальную выставу.

– Тэма выставы – рэчы, рэчы як у прамым сэнсе – тыя, што атачаюць нас паўсюль, так і рэчы, як сітуацыі, якія здараюцца з намі. Усе працы сённяшняй выставы напісаны ў авангардным напрамку “сімвалізм”. Над кожнай карцінай я б прапанавала спыніцца і падумаць, – тлумачыць канцэпт Моніка.На выставу сабраліся ў асноўным школьнікі і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі – журналісты, мастакі, скульптары, фатографы і настаўнікі, большая частка з якіх знаёмыя са працамі Лемяшонак па папярэдніх выставах, апошняя з якіх адбылася яшчэ ў 2011 годзе ў музеі імя П. Масленікава.

У яе працах больш за ўсё мне падабаецца маляўнічасць. Ведаеце, цяпер шмат хто любіць, чамусьці, змрочныя сюжэты, апакаліптычная. А ў яе, нягледзячы на досыць цяжкія выпрабаванні, якія паслаў Бог, атрымліваецца глядзець на свет пазітыўна, – падзялілася сваім меркаваннем аб выставе настаўнік з мастацкай школы Лілія Андрэеўна, якая прывяла на яе сваіх вучняў.

Большасць гасцей таксама станоўча ацанілі працы мастака. Некаторыя нават фатаграфаваліся насупраць яе палотнаў і прасілі аўтограф.

Выстава працягнецца да 31студзеня.

Моніка Лемяшонак – стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998г., 2002г., 2004г.). Уладальнік дыплома 1-ай ступені Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» 2005.

 

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў