Кіраўнік акцыі пратэсту ў Бабруйску асцерагаецца правакацыі

Міліцыя прапанавала Галіне Смірновай прыйсці ў якасці прадстаўніцы затрыманага Максіма Буйніцкага.

11 сакавіка. Бабруйск. Алесь Святліцкі


Адна з лідэраў пратэсту супраць Дэкрэта №3 у Бабруйску, кіраўнік гарадскіх арганізацый прафсаюза РЭП і АГП Галіна Смірнова распавяла пра магчымую правакацыю супраць яе:

– Сёння з УУС Бабруйскага гарвыканкама паступіў званок з прапановай мне прыйсці і быць прадстаўніком у Максіма Буйніцкага, якога затрымалі ўначы за расклейку ўлётак з заклікам з’явіцца на «Марш недармаедаў» 12 сакавіка. Аднак у гэты момант я ўжо ведала, што нашых актывістаў павальна абзвоньвалі і прапаноўвалі з’явіцца сёння ў міліцыю. У адваротным выпадку іх пагражалі «закрыць». На якой падставе – незразумела, – распавяла Смірнова.

Жанчына звярнулася па дапамогу да праваабаронцы Алега Жалнова, які пагадзіўся быць прадстаўніком Буйніцкага.

– Ён ператэлефанаваў у ва УУС і прапанаваў, каб інтарэсы Буйніцкага прадстаўляў ён. Таксама ён папрасіў перанесці сустрэчу на аўторак, паколькі сёння не мог. У міліцыі адказалі, што быць прадстаўніком трэба менавіта сёння і, як я зразумела, пажадана, каб гэта была я, – пракаментавала сітуацыю Смірнова.

Палітык лічыць, што такім чынам міліцыя хацела затрымаць яе, каб «абезгаловіць» «Марш недармаедаў» 12 сакавіка.

Максіма Буйніцкага затрымалі ноччу з 10 на 11 сакавіка разам з трыма іншымі актывістамі за расклейку ўлётак. На яго складзеныя два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 (Дробнае хуліганства) і 21.34 (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў) КаАП.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў