Міліцыя кінула на трасе магілёўскага каардынатара МХД

Днём 25 сакавіка Андрэя Бодзілева высадзілі з маршруткі Магілёў-Мінск і пакінулі ў адзіноце пад горадам.

25 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі. На здымку – Андрэй Бодзілеў (злева) падчас акцыі пратэсту 19 лютага.


Андрэй Бодзілеў накіроўваўся з Магілёва ў Менск на маршрутным таксі. На трасе аўтамабіль спынілі і ў салон ўвайшлі трое чалавек у цывільным адзенні.

– Яны хутка паказалі свае пасведчанні і сказалі, што праводзяць праверку. Паглядзелі на ўсіх пасажыраў, убачылі мяне і амаль адразу падышлі. Мяне вывелі і пасадзілі ў серабрыстую “Газэль”. Я некалькі разоў прасіў іх яшчэ раз паказаць дакументы, таму што не пачуў нават іх імёнаў у першы раз, аднак яны адмовілі. Сказалі, што ўжо паказвалі, – распавёў Андрэй Бодзілеў.

Палітыка трымалі ў машыне сорак хвілін.

– Пыталіся, навошта я еду ў Менск. Я сказаў, што еду на шопінг, спытаў, можа ў нашай краіне гэта забаронена. Яны пасмяяліся, спыталі, хто з маіх сяброў паехаў сёння туды. Сказаў, што не ведаю. Мы кудысьці паехалі. Я думаў, што мяне ўжо вязуць “афармляць” ў які-небудзь райаддзел, але раптам мы спыніліся, яны адчынілі дзверы і выштурхнулі мяне, напрыканцы сказаўшы, каб я нават не спрабаваў ехаць у Мінск. У выніку мяне пакінулі на трасе. Прыйшлося вяртацца ў Магілёў пешшу. Добра яшчэ, недалёка ад’ехалі, – сказаў Бодзілеў.

Хрысціянскі дэмакрат звязвае інцыдэнт з правядзеннем мінскай акцыі пратэсту:

– Міліцыя і спецслужбы зрабілі ўсё, каб людзі з рэгіёнаў не патрапілі на акцыю. Гэта паказвае, як моцна ўлады баяцца свой жа народ.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў