Андрэй Юркоў чакае новай позвы ў суд.

16 снежня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Дрыбінскі суд адправіў адміністрацыйную справу Андрэя Юркова на дапрацоўку ў мясцовы РАУС.

У верасні 2019 гады мужчына паставіў у «Аднакласніках» знак «Сумую» на карцінку, дзе параўноўваліся савецкі і нацысцкі рэжымы. Дзякуючы алгарытмам сацсеткі, малюнак патрапіла ў асабістую стужку Юркова.

Белоруса хотят оштрафовать за негативное отношение к нацистской свастике

Мем адсачылі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Старшы інспектар Пугачоў склаў рапарт, у якім адзначыў, што Юркоў распаўсюдзіў «нацысцкую сімволіку», што забаронена арт.17.10 КоАП РБ. Намеснік начальніка УУС Уладзімір Рыжанкоў перанакіраваў рапарт у Дрыбінскі РАУС, дзе з ім, відавочна, не справіліся.

Лейтэнант міліцыі Станкевіч склаў на Юркова адміністрацыйны пратакол па іншым артыкуле – замест распаўсюджвання нацысцкай сімволікі, міліцыянт прыпісаў мужчыну распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч.2 арт. 17.11).

У Дрыбіне будуць судзіць экс-кандыдата ў дэпутаты за рэпост ў «Аднакласніках»

Матэрыялы справы былі накіраваныя ў суд, але вельмі хутка адтуль вярнуліся. Суддзя Дрыбінскага суда Барыс Пігаль заявіў, што ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні не пазначана, што інкрымінаваны Андрэю Юркову артыкул прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.

Пігаль адзначыў, што апісанне абставінаў здзяйснення правапарушэння ў пратаколе не адпавядае патрэбнай частцы артыкула 17.11. Там таксама не пазначана, “з дапамогай якіх сродкаў распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, а ў прыкладзеных да пратакола матэрыялах адсутнічае пратакол агляду сродкаў распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі“.

Суд у дачыненні да Андрэя Юркова павінен быў адбыцца 13 снежня. У дадзены момант ён перанесены. Юркоў чакае новай позвы на судовае разбіральніцтва.