МХД далучыліся да збору подпісаў супраць «падатку на дармаедства» у Магілёве

Маладыя хрысціянскія дэмакраты далучыліся да партнёраў па правацэнтрысцкай кааліцыі.

10 лістапада. Магілёў. Алесь Святліцкі


Нагадаем, што раней збор подпісаў ініцыявала Аб’яднаная грамадзянская партыя. МХД падтрымалі ініцыятыву і выйшлі на вуліцы з падпіснымі лістамі. Лідэр магілёўскіх маладых хрысціянскіх дэмакратаў Андрэй Бодзілеў лічыць такі крок неабходным, бо Дэкрэт №3 «Аб сацыяльным ўтрыманстве», па ягонаму меркаванню, не адказвае рэаліям эканомікі:

– На фоне росту беспрацоўя, скарачэння працоўных месцаў, немагчымасці развівацца прыватнаму бізнэсу і індывідуальнаму прадпрымальніцтву, а моладзі працаўладкавацца, нашы грамадзяне замест падтрымкі з боку дзяржавы, якая пазіцыянуе сябе як сацыяльная, вымушаныя яшчэ плаціць немалыя грошы за адсутнасць працы, – заявіў Бодзілеў сайту БХД. – Дэкрэт таксама не прыносіць выгады дзяржаве. Аплата працы людзей, якія займаюцца спагнаннем грашовых сродкаў, паглынае ўвесь той прыбытак, які нібыта мог пайсці ў прыбытак дзяржавы, не кажучы ўжо пра тое, каб людзям наогул убачыць, куды ідуць іх падаткі!

МХД будзе патрабаваць ад абраных дэпутатаў справаздачы па зробленай працы, у прыватнасці, ад Ігара Марзалюка, дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай акрузе. Нагадаем, што па гэтай жа акрузе вылучаўся і Андрэй Бодзілеў, які заняў трэцяе месца.

Раней лідэр АГП па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шанцаў заявіў пра такі ж намер ў дачыненні да дэпутата Аляксандра Старавойтава.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў