Колер настрою – чырвоны. Паслухайце і паглядзіце, як праходзіў мітынг 1 траўня ў Магілёве (ФОТА + ПАДКАСТ)


СОЦЫУМ / Tuesday, May 1st, 2018

Адраджаем жанр радыёрэпартажаў, паказваем клёвыя здымачкі.

1 траўня. Магілёў. Плошча Леніна. Падкаст – Ігар Лазоўскі / Фота – Алесь Святліцкі


1 траўня ў Магілёве на плошчы Леніна сабралася больш за паўтысячы чалавек, каб адсвяткаваць Дзень Працы. У асноўным гэта былі школьнікі, студэнты і работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Выступалі перад імі прадстаўнікі дзяржпрафсаюзаў, а таксама мясцовыя чыноўнікі. Трэба адзначыць, што пра апошняе ноу-хау, звязанае з працай у Рэспубліцы Беларусь – гэта значыць пра абноўлены дэкрэт аб дармаедстве, – прадстаўнікі ўлады палічылі за лепшае не згадваць. Мітынг завяршыўся масавым ускладаннем кветак да помніка Леніна. Адразу пасля гэтага мы пацікавіліся ў магілёўцаў, навошта яны прыйшлі на дэманстрацыю.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *