Міліцыянт, які абвінаваціў актывістаў у дачы хабару, пайшоў на павышэнне

Аляксандра Маскалёва можна ўспомніць яшчэ і  па тым, як ён адмаўляў збіццё супрацоўнікамі міліцыі пенсіянеркі Святланы Іванюшавай.

Усяго два гады спатрэбілася палкоўніку Аляксандру Маскалёву, каб вырасці з кіраўніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна ў начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС. Адпаведны загад быў падпісаны 19 лютага міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны сайт УУС аблвыканкама распавядае пра палкоўніка выключна станоўча – пачынаў службу участковым, у органах служыць ужо больш за дваццаць гадоў.

Між тым, у службовай гісторыі Аляксандра Маскалёва ёсць як мінімум два неадназначных інцыдэнта.

Першы звязаны са збіццём пенсіянеркі Святланы Іванюшавай.

Нагадаем, старая жанчына паскардзілася магілёўскім праваабаронцам на тое, што ў пастарунку на Будаўнікоў, 7 ёй нанеслі пабоі. Медыцынская экспертыза выявіла, што ў яе зламаная сківіца ў двух месцах, а таксама прысутнічаюць шматлікія сінякі і ранкі на целе. Інфармацыя распаўсюдзілася па СМІ, у выніку чаго Ленінскаму РАУС прыйшлося рэагаваць аператыўна. На сайце УУС з’явіўся матэрыял за подпісам Маскалёва, у якім ён адмаўляў фізічны гвалт з боку супрацоўнікаў органаў.

Памяшканні РАУС, дзе знаходзілася пенсіянерка абсталяваны сістэмай відэаназірання, пры праглядзе якой фактаў збіццё не ўстаноўлена.

У далейшым службовая праверка паказала, што Святлану Іванюшаву ніхто, нібыта, не збіваў.

Другі адбыўся 8 ліпеня 2015, калі юрыст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандар Хамратаў прыйшоў да начальніка Ленінскага РАУС з просьбай азнаёміцца ​​з матэрыяламі адміністрацыйных спраў, якія былі заведзеныя раней на члена іх прафсаюза Святлану Іванюшаву. Напярэдадні візіту яны аформілі даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў жанчыны.

– Прыйшлі ў РАУС. Пачалі задаваць пытанні начальнку райаддзела, аднак на іх ён не стаў нічога адказваць. Я ў яго запытаўся, чаму ў РАУС людзі прыходзяць здаровымі, а выходзяць са зламанымі сківіцамі, чаму ў судзе адміністрацыйную справа па Іванюшынай, дзе яна нібыта нецэнзурна выказвалася, развалілася, – распавядаў тады Хамратаў.

Затым у начальніка РАУС здалі нервы і ён адкрыта загадаў выштурхоўваць актывістаў з кабінета, а ўжо ў калідоры ў прысутнасці іншай супрацоўніцы Аляксандр Маскалёў заявіў у голас, што маладыя людзі прыйшлі да яго, каб даць яму хабар.

Абураныя падобным стаўленнем і манерамі начальніка Ленінскага РАУС, Хамратаў і Здобнікаў паехалі ва Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, дзе напісалі скаргу на Аляксандра Маскалёва.

Факт дачы хабару не пацвердзіўся, аднак жорсткіх санкцый да Маскалёва, які абвінаваціў Здобнікава і Хамратава, не было.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў