Дэпутат Ігар Марзалюк нароўні са старшынём КДБ і міністрам МУС увайшоў у камісію па інфармацыйнай бяспецы

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент аб стварэнні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы. Дэпутат з Магілёва Ігар Марзалюк стаў адзіным парламентарыем ў ёй.

20 лістапада. Менск. Ігар Лазоўскі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выдаў указ, па якім у краіне будзе створана Міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы. Новая структура заклікана аналізаваць сітуацыю ў інфармацыйнай прасторы і рэагаваць на пагрозы праз рэкамендацыі і прапановы. Сярод паўнамоцтваў камісій – стварэнне экспертных і працоўных груп, якія будуць інфармацыйна суправаджаць дзяржаўную палітыку.

Поўны тэкст указа.

Узначаліў камісію дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі РБ Станіслаў Зась. Таксама туды ўвайшлі дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Дзербін, намеснік старшыні Следчага Камітэта Сяргей Аземша, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, міністр абароны Андрэй Раўкоў, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.

Сярод іх таксама апынуўся старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы і культуры, дэпутат па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 Ігар Марзалюк. Характэрна, што ён стаў адзіным парламентарыем ў камісіі.

Увесну гэтага года Ігар Марзалюк быў замяшаны ў скандале з удзелам у Маршы недармаедаў 15 сакавіка. У той дзень ён быў адным з выступоўцаў, што зафіксавалі шматлікія журналісты, у тым ліку на відэа. Аднак у адрозненне ад дзясятка грамадзян, дэпутат пазбег пакарання за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, паколькі міліцыя не знайшла ў яго дзеяннях складу правапарушэння.

Пазней дэпутат падчас выступаў перад працоўнымі калектывамі горада заявіў, што «гэббельская прапаганда адпачывае ў параўнанні зБелСатіБеларускім партызанам», а людзей, якія пратэставалі 15 сакавіка Марзалюк назваў “Вандроўным цыркам, якому аплацілі білеты, каб катацца на дызелях ад горада да горада.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў