Магілёвец зафіксаваў махінацыі ўладаў з гандлёвым цэнтрам (ФОТАФАКТ)


СОЦЫУМ / Wednesday, January 24th, 2018

Будынак, дзе павінны размесціцца Burger King, Sbarro і “Будмаркет”, пачалі ўзводзіць за тры тыдні да канца грамадскага абмеркавання.

24 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Неадпаведнасць выявіў праваабаронца Валадар Цурпанаў. На афіцыйным сайце гарвыканкама пазначана, што грамадскае абмеркаванне «архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі забудовы квартала ў межах праспекта Пушкінскага – вуліцы Астроўскага – вуліцы Рагачоўскай» праходзіць з 7 па 31 студзеня 2018 года.

У той жа час на месцы будаўніцтва ўжо стаіць пашпарт аб’екта, згодна з якім працы былі распачаты 8 студзеня – то бок, за 24 дні да канца грамадскага абмеркавання.

Па словах Цурпанава, ў дадзены момант ён чакае тлумачэнняў ад аблвыканкама.

Фота – Facebook

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *