Магілёвец дамогся выдалення адбіткаў пальцаў з базы дадзеных

Быццам бы «абавязковая дактыласкапічная рэгістрацыя» ў адносінах да актывіста Юрыя Гарбаценкі скончылася лістом з інфармацыяй аб выманні дактыласкапічнай карты з картатэкі Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

15 сакавіка Юрый Гарбаценка атрымаў ліст за подпісам начальніка ўпраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Яраслава Федарынчыка. У ім адзначалася, што дактыласкапічная карта на імя актывіста пастаўлена на ўлік у адпаведную картатэку, як на асобу, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, у дачыненні да якой ўжывалі адміністрацыйны арышт. Ніякіх падстаў выдаляць дадзеныя з картатэкі, на думку Федарынчыка, не было.

Гарбаценка не пагадзіўся з гэтым рашэннем:

Я не здзяйсняў адміністрацыйнага правапарушэння, адказнасць за якое прадугледжвае адміністрацыйны арышт. 20 студзеня я быў затрыманы Магілёўскім РАУС без бачных на тое законных падстаў – да іх  проста звярнуўся суддзя Станіслаў Леўчанка. Затрыманне адбылося з парушэннямі нормаў ПВКоАП РБ. 22 студзеня суд Ленінскага раёна прызнаў мяне не вінаватым за адсутнасцю ў дзеянні складу адміністрацыйнага правапарушэння. Я прама ўказаў у сваім адказе, што размяшчэнне маіх дактыласкапічных дадзеных у картатэцы – незаконна, – паведаміў MSPRING.ONLINE Юрый.

Таксама ён прыгразіў падаць пазоў да “казны Рэспублікі Беларусь”, дзе суадказчыкам быў бы Магілёўскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

31 сакавіка актывісту прыйшоў адказ за подпісам усё таго ж Яраслава Федарынчыка. Начальнік упраўлення паведаміў, што для праверкі дадзеных, якія ўказаў у сваім адказе Гарбаценка, быў адпраўлены запыт у Магілёўскі РАУС, дзе словы Юрыя Гарбаценкі пацвердзілі.
У сувязі з гэтым, як адзначыў Федарынчык, дактыласкапічная інфармацыя была знятая з уліку і знішчана.

-fWRyA2Xl9w AEJ5VY1xEpk -ZWGomcFBBc

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў