Абласны цэнтр у гэтым годзе можа застацца без вялікага футбола?

Шэсць гадоў таму «Днепр» гуляў з лепшымі клубамі Чэхіі і Іспаніі, а сёння не ў сілах атрымаць ліцэнзію для ўдзелу ў другой па сіле футбольнай лізе Беларусі.

29 сакавіка Камітэт па клубнаму ліцэнзаванню па разглядзе заяў на выдачу ліцэнзій АБФФ «Першая ліга» ужо ў другі раз адмовіў «Дняпру» ў выдачы ліцэнзіі. Першы здарыўся некалькімі днямі раней – «Дняпру», а таксама «Кобрыну», «Уздзе», «Смаргоні» і светлагорскаму «Хіміку» не далі заявіцца на чэмпіянат з-за парушэнні артыкула 53 Рэгламента па ліцэнзаванню і кантролі дзейнасці клубаў «Адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці перад Асацыяцыяй Беларускай Федэрацыі Футбола».

Сюды ўваходзіць нявыплата ўступнага ўнёску, заяўнага і сяброўскага ўнёску, адміністрацыйнага збору, збору ў фонд дзіцяча-юнацкага футбола, штрафы і іншае.

Ад кіраўніцтва клуба на дадзены момант ніякіх каментароў не паступала. Невядома таксама сума. Раней «Дняпро» ужо сутыкаўся з падобнымі праблемамі, аднак гэта было яшчэ ў перыяд знаходжання ў Вышэйшай лізе, дзе зусім іншыя фінансавыя патрабаванні.

У канцы мінулага сезону клуб у апошніх турах страціў магчымасць прабіцца ў Вышэйшую лігу, саступіўшы ў чатырох з пяці апошніх матчах.

З-за гэтага, як стала вядома MSPRING.ONLINE ад крыніц, блізкіх да каманды, мясцовыя ўлады скарацілі памер фінансавай дапамогі «Дняпру». Яшчэ больш эканамічнае становішча пагоршылася ў снежні 2015 года, калі камітэт дзяржкантролю выявіў у клубе шматлікія парушэнні, у тым ліку незаконнае атрыманне бюджэтнай пазыкі на суму 2,5 млрд. рублёў, несвоечасовае пералічэнне і няправільны падлік падатковых плацяжоў, незаконныя, несвоечасовыя выплаты заробку і ўтойванне ад органаў статыстыкі адпаведнай запазычанасці.

Каб змяніць сітуацыю, на кіруючыя пасады былі запрошаны новыя людзі – былы галоўны трэнер жаночага ФК «Надзея-Дняпро» Аляксандр Ластачкін стаў новым гендырэктарам, а месца галоўнага трэнера заняў Аляксандр Сяднёў, які дагэтуль узначальваў бабруйскую «Белшыну». Аднак, вялікага эфекту, мяркуючы па ўсім, гэта пакуль не дала – у казне клуба недастаткова сродкаў, з-за чаго ўзніклі праблемы з ліцэнзіяй, а таксама камплектацыяй каманды.

Крыніца, блізкая да клубу, паведаміла, што жаласнае становішча экс-удзельніка еўракубку звязана, у тым ліку, з тым, што ў прадстаўнікоў гарадскіх і абласных уладаў няма вялікай цікавасці да мясцовага футбола, з-за чаго «Дняпру» з кожным годам становіцца ўсё больш складана выбіваць фінансаванне.

Між тым, пытанне атрымання ліцэнзіі футбольны клуб, хутчэй за ўсе, вырашыць. Аднак што будзе падчас сезона, не ведаюць нават у камандзе.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў