Магілёвец просіць Расею зрабіць Магілёў геройскім

Міхаіл Маханёк збірае электронныя подпісы за тое, каб прысвоіць Магілёву званне «горад-герой”.

30 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


За два дні петыцыя з заклікам ўзнагародзіць Магілёў «геройскім» статусам сабрала каля паўсотні подпісаў. Аўтар адзначыў, што раней званне «горад-герой» давалі ў СССР, таму зараз такім правам валодае Расійская федэрацыя. Петыцыя адрасаваная прэзідэнту і ўраду Расіі, а таксама выканкаму СНД.

«Магілёў – першы горад у гісторыі Другой сусветнай, які здолеў амаль месяц трымацца і не здавацца захопнікам. Ні адзін іншы горад Еўропы не змог аказаць такога супраціву. Гісторыкі сцвярджаюць, што калі б горад не утрымліваў абарону, то немцы прарваліся б у Маскву. Магілёўскі абарончы вопыт выкарыстоўваўся потым яшчэ шмат гадоў. Пытанне аб наданні гораду тытула героя ўздымалася не аднойчы. Ветэраны сабралі велізарны доказны дакументальны матэрыял пра тое, што горад на Дняпры варты гэтага звання. Паколькі гэта званне прысуджалася ў СССР, сёння гэта пытанне можа вырашыць толькі Расійская Федэрацыя », – зазначае аўтар петыцыі Міхаіл Маханёк. Пра яго вядома толькі тое, што ён займаецца бізнэсам: грузаперавозкамі і вырабам варот і дзвярэй.

Апошнімі гарадамі, якім надалі геройскі статус, былі Мурманск і Смаленск – у 1985 годзе.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў