Магілёўскія суддзі беспакарана прагульваюць працу?

Відавочцы Аляксандр Хамратаў і Юры Гарбаценка лічаць, што так. Старшыня абласнога суда лічыць, што не.

16 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


29 верасня Хамратаў убачыў, як адна з членаў калегіі абласнога суда ў разгар працоўнага дня села ў тралейбус з прыпынку «Палітэхнікум», дзе і размешчаны судовы будынак.

Суддзя Трыфанава у тралейбусе, якую запрыкмеціў і сфатаграфаваў Хамратаў

Суддзя Трыфанава ў тралейбусе, якую запрыкмеціў і сфатаграфаваў Хамратаў

– Я ехаў у тралейбусе, сядзеў, а яна стаяла каля сярэдніх дзвярэй. У нейкі момант яна вырашыла сесці, павярнулася і ўбачыла мяне. Яна тузанулася з такой сілай і спрытам, нібы яе абліло кіпенем. Мабыць, яна ведае, што мы з маім таварышам Юрыем Гарбаценка нядаўна пакідалі запісы ў кнізе заўваг суда пра суддзяў, якіх мы некалькі разоў бачылі ў працоўны час не на працоўным месцы, – пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Хамратаў.

Як адзначыў герой матэрыялу, ён не памятаў прозвішчы суддзі. Аднак з-за таго, што яму даводзіцца часта бываць у судах, ён успомніў, што яна ўваходзіла ў калегію абласнога суда. Хамратаў накіраваў скаргу на імя старшыні ўстановы Ігара Прошкі. Ён апісаў знешнасць жанчыны і папрасіў разабрацца ў сітуацыі. Прошка пазнаў суддзю па апісанні, але адмовіўся прызнаваць парушэнне працоўнай дысцыпліны з яе боку.

– Падчас гутаркі з суддзямі грамадзянскай калегіі Магілёўскага абласнога суда было ўстаноўлена, што 29 верасня 2016 каля 15.00 у грамадскім транспарце ехала суддзя Трыфанава. Разам з тым, парушэнняў працоўнай дысцыпліны ёй дапушчана не было, паколькі ў пазначаны дзень яна знаходзілася ў адпачынку без захавання заробку, – пазначыў у сваім адказе старшыня аблсуда.

Аляксандр Хамратаў ў такі стан рэчаў не верыць. Паводле ягоных слоў, раннімі сыходамі дадому грашаць суддзі як раённых судоў, так і абласнога.

 – Аднойчы мы бачылі з Юрам Гарбаценка суддзю абласнога суда Халадцову, якая ўжо ў дзве гадзіны дня кудысьці ішла ў куртцы і з торбамі. На гэта мы напісалі адпаведную скаргу. У выніку Прошка заявіў, што Халадцова будынак наогул не пакідала, – сказаў актывіст.

Аляксандр Хамратаў заўважыў, што высокія заробкі і пенсіі суддзям Беларусі плацяцца з падаткаў грамадзян краіны.

– Мы не хочам плаціць грошы тым дзяржслужачым, якія за некалькі гадзін да заканчэння працоўнага дня сыходзяць дадому, – зазначыў ён.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў