Магілёўскія патрыёты пад савецкімі сімваламі. Фотафакт

Генерал-маёр КДБ уручыў 22 людзям пасведчанні навучэнцаў класа ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

Фота – Марыям Табагары, mogilevnews.by.


Вучні СШ №12, якія атрымалі дакументы з рук генерал-маёра КДБ Мікалая Тананайкі, былі апранутыя ў аналаг ваеннай формы з берэтамі чорнага колеру. Як відаць з фатаграфій інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці», частка галаўных убораў ўпрыгожана савецкай чырвонай зоркай з сярпом і молатам. Каго будуць абараняць магілёўскія патрыёты, якія носяць сімвалы іншай дзяржавы?

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў