Магілёўскія дэпутаты правядуць прыём грамадзян

Ігар Марзалюк і Вольга Петрашова сустрэнуцца з магілёўцамі напрыканцы лютага.

1 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі. На фота – прыёмная дэпутата Вольгі Петрашовай.


Напрыканцы лютага дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны правесці прыём грамадзян у сваіх выбарчых акругах. На дадзены момант вядомы графік дэпутата па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 Ігара Марзалюка і дэпутата па Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86 Вольгі Петрашовай.

Ігар Марзалюк прыме грамадзян 20 і 23 лютага ў корпусе №1 МДУ ім. А. А. Куляшова, кабінеце №121, па адрасе вул. Касманаўтаў, 1. Прыём будзе праводзіцца з 16:00 да 19:00.Тэлефоны для запісу на прыём – (8 0222) 23-83-43, + 375-29-744-05-20, + 375-33-690-10-88.

Вольга Петрашова прыме сваіх выбаршчыкаў 23 і 24 лютага, а таксама 2 сакавіка. Месца сустрэчы – «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна» па адрасе вул.Аўтазаводская, 20. Прыёмны час – з 16:00 да 19:00.Папярэдні запіс па тэлефоне (8 0222) 47-31-73.

У бліжэйшы час мы апублікуем на mspring.online і deputaty.mspring.online даты і гадзіны прыёму дэпутатаў Аляксандра Старавойтава, Пятра Салаўёва і Анатоля Хішчанкі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў